Лагер працы і адпачынку. Дзень 18

30.06.2023

30 чэрвеня Дзень прайшоў пад назвай "Мы за мір".

Пасля працоўнай акцыі з рабятамі была праведзена інфармацыйная хвілінка "Асабістая гігіена школьніка", якая нагадала дзецям пра правілы гігіены падлеткаў. Правілы асабістай гігіены школьніка ўключаюць у сябе захаванне чысціні свайго цела і адзення, рэжым дня, правільнае харчаванне, рацыянальнае размеркаванне часу на вучобу і адпачынак, паўнавартасны сон, абавязковую фізічную нагрузку.

У гэты дзень праводзілася работа па выхаванню паважлівага стаўлення да дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь, фарміраванне ў выхаванцаў разумення яе ролі і значэння. Рабяты праглядзелі відэаролік "Сцяг, герб, гімн – дзяржаўныя сімвалы Беларусі" праекта АТН Белтэлерадыёкампаніі "Беларусь стваральная". Надавалася належная ўвага па выкарыстанні дзяржаўных сімвалаў пры правядзенні ў правядзенні правядзенні Аукцыёна ведаў "Нашы сімвалы – наш гонар".

На ўрачыстай цырымоніі закрыцця лагера хлопчыкаў і дзяўчынак павіншавала начальнік лагера Л.М.Круглік і ўручыла граматы і прызы. Гэты дзень быў вясёлы і адначасова сумны.