Лагер працы і адпачынку. Дзень 17

29.06.2023

29 чэрвеня Дзень прайшоў пад назвай "У краіне дзяцінства".

Пасля працоўнай акцыі з рабятамі была праведзена інфармацыйная пяціхвілінка "Асцярожна: кляшчы!" з мэтай пазнаёміць навучэнцаў з прыродай гэтых насякомых (паходжанні, стадыямі яго развіцця, спосабамі харчавання) і навучыць дзяцей мерам засцярогі ад іх.

Затым дзеці прынялі ўдзел у Інфармацыйнай гадзіне "Беларусь паспяховая". Мэта: стымуляваць пазнавальную цікавасць навучэнцаў да культуры нашай краіны; выхоўваць пачуццё гонару за свой край; выхоўваць патрыётаў, якія ведаюць і паважаюць родны край.

Падлеткі прынялі актыўны ўдзел у правядзенні інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ» па тэме: "Незалежная і квітнеючая Беларусь. Мы зрабілі гэта разам" (да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь). Рабяты праглядзелі два відэароліка праекта АТН Белтэлерадыёкампаніі "Беларусь стваральная", у якіх прадстаўлены лепшыя дасягненні нашай краіны за гады суверэнітэту;  даведаліся, што Дзяржава прадпрымае ўсе меры для таго, каб кожны малады чалавек, які жыве ў Беларусі, быў упэўнены, што ён патрэбны сваёй краіне, што менавіта тут зможа рэалізаваць свае планы. Выхаванцы разважалі пра сучасную Беларусь і што яны, як прадстаўнікі будучых пакаленняў нашай Радзімы, могуць зрабіць для далейшага росквіту Беларусі.

Заключным мерапрыемствам сталі спартыўныя гульні з мячом.