Лагер працы і адпачынку. Дзень 16

28.06.2023

28 чэрвеня прайшоў пад назвай "Дзень экалогіі".

Пасля працоўнай акцыі з рабятамі была праведзена інфармацыйная хвілінка "Аб карысці і шкодзе сонца". Выхаванцы акцэнтавалі ўвагу, што сонца з'яўляецца незаменнай крыніцай вітаміна D, так неабходнага нашаму арганізму, але ў празмерных дозах і без адпаведнай абароны можа нанесці сур'ёзны ўрон здароўю і прыгажосці любога чалавека. Так што, загарайце правільна!

Затым дзеці прынялі ўдзел у пазнавальнай гадзіне "Экалагічнае асарці" з мэтай стымуляваць пазнавальную цікавасць навучэнцаў да прыроды і культуры роднага краю; выхоўваць пачуццё гонару за свой край; выхоўваць патрыётаў, якія ведаюць і паважаюць сваю малую радзіму.

Арганізавалі Экаакцыю "Будзь прыродзе сябрам". Галоўная мэта акцыі -зрабіць чыстым, прыгожым і ўтульным школьны двор.

Заключным мерапрыемствам сталі спартыўныя гульні з мячом.