Лагер працы і адпачынку. Дзень 15

27.06.2023

27 чэрвеня прайшоў пад назвай "Дзень краяведа".

Пасля працоўнай акцыі з рабятамі была праведзена інфармацыйная хвілінка "Як вясці сябе на дарозе" з мэтай паўтарэння ведаў і навыкаў бяспечных паводзін на дарогах і вуліцах.

Затым дзеці прынялі ўдзел у віктарыне "Знаўцы Клеччыны" і правялі  экскурсію ў школьным музеі. Мэта: стымуляваць пазнавальную цікавасць навучэнцаў да гісторыі, геаграфіі, культуры роднага краю; выхоўваць пачуццё гонару за свой край; выхоўваць патрыётаў, якія ведаюць і паважаюць традыцыі сваёй малой радзімы.

Заключным мерапрыемствам сталі спартыўныя гульні.