Лагер працы і адпачынку. Дзень 14

26.06.2023

26 чэрвеня прайшоў пад назвай "Дзень дружбы і яднання славян".

Пасля працоўнай акцыі з рабятамі была праведзена інфармацыйная хвілінка "Чысціня-залог здароўя" з мэтай прапаганды ЗЛЖ і актывізацыі адпачынку дзяцей у летнім працоўным лагеры. У канцы занятка ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што ў сучасным свеце хварэць нявыгадна і вельмі дорага, быць здаровым наадварот – выдатна і модна.

Потым для рабят былі праведзены завочная экскурсія ў "Нясві́жскі пала́цава-па́ркавы ко́мплекс" і  Квэст-гульня "Разам мы – каманда!", з мэтай выхавання патрыятызму і любові да сваёй Радзімы, прывіцця паважлівага стаўлення да роднага краю.

Заключным мерапрыемствам сталі спартыўныя гульні.