Лагер працы і адпачынку. Дзень 12

23.06.2023

23 чэрвеня прайшоў пад назвай "Дзень сувязі пакаленняў".

Для падлеткаў была праведзена інфармацыйная хвілінка "Небяспека курыльных сумесяў", з мэтай дапамагчы ўсвядоміць разбуральны ўплыў курыльных сумесяў на здароўе чалавека; падкрэсліць, што здаровы лад жыцця гэта аснова паводзін сучаснага чалавека.

Гадзіна зносін "Самыя родныя людзі" садзейнічала пашырэнню ведаў школьнікаў аб сям'і, вызначэнні значнасці сям'і ў жыцці кожнага чалавека.

Затым рабяты былі запрошаныя на прагляд кінафільма аб Вялікай Айчыннай вайне "Помилование" (фільм рэжысёра Айнура Аскарава паводле аповесці пісьменніка-франтавіка Мустая Карыма). Пры абмяркаванні фільма, дзеці зрабілі вывад, што за любое дзеянне, за любы ўчынак трэба адказваць і тое, як мы будзем адказваць, мы не можам ведаць загадзя. Адказ за ўчынак можа быць часам значна больш сур'ёзны самога ўчынка.