Лагер працы і адпачынку. Дзень 11

22.06.2023

22 чэрвеня прайшоў пад назвай "Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны".

Да гэтага дня, з мэтай фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнага самапазнання дзяцей, выхаванцы аздараўленчага лагера працы і адпачынку прынялі ўдзел у абласным чэленджы "#Минщинапомнит".

Рабяты былі запрошаны на прагляд кінафільма аб Вялікай Айчыннай вайне "Брэсцкая крэпасць". Прагляд і абмеркаванне падобных фільмаў з'яўляецца важнай формай патрыятычнага і грамадзянскага выхавання школьнікаў, а таксама развівае самастойнае творчае мысленне, пашырае кругагляд.

Пасля прагляду фільма, рабяты прынялі актыўны ўдзел у правядзенні правядзення інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" па тэме: "І памятаць балюча, і забыць нельга" (да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа). Рабяты даведаліся пра значнасць тэмы гістарычнага мінулага беларускага народа, выхаванцы прыйшлі да думкі, што толькі захоўваючы памяць аб мінулай вайне мы зможам прадухіліць новыя войны.

Затым рабяты арганізавалі акцыю па навядзенні парадку на тэрыторыі брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан (аг.Кухчыцы), якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.