Лагер працы і адпачынку. Дзень 10

21.06.2023

21 чэрвеня прайшоў пад назвай Дзень "Спартыўная Беларусь".

Пасля працоўнай акцыі для дзяцей з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця была праведзена Хвілінка здароўя "Першая дапамога". Падчас гутаркі з дзецьмі прапанаваны выразны алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні складаных сітуацый, аказанні першай даўрачэбнай дапамогі.

Для падлеткаў прайшла сустрэча з Якушынай І. М., загадчыцай Кухчыцкага ФАПа. Для дзяцей была праведзена пазнавальная гутарка "Алкаголь і здароўе падлетка". Старшакласнікі атрымалі шэраг карысных парад аб тым, як на доўгія гады заставацца здаровымі і не трапляць пад уплыў алкаголю.

Затым рабяты прынялі ўдзел у спартыўнай віктарыне "Ці ведаеце вы?", якая дала магчымасць паказаць свае веды па шырокаму колу пытанняў, якія тычацца спорту.

Пасля правядзення віктарыны падлеткі паўдзельнічалі ў спартландыі "Хуткі, спрытны, умелы".