Лагер працы і адпачынку. Дзень 9

20.06.2023

20 чэрвеня прайшоў пад назвай "Дзень Дружбы".

Пры правядзенні інфармацыйнай хвілінкі "Здароўе - гэта ўменне адпачываць. Беражы здароўе з маладосці" рабяты паўтарылі правілы бяспекі на вадзе, у лесе, на дарогах.

Падлеткі прынялі актыўны ўдзел у гульнявой праграме "З чаго пачынаецца сяброўства?". Сапраўдны сябар лепш, чым хто-небудзь іншы зразумее ваш настрой, вашы перажыванні, падзеліць радасць і засмучэнні, праявіць спачуванне, у цяжкую хвіліну суцешыць і падтрымае, акажа бескарыслівую дапамогу. Дзеці разважалі аб тым, каго мы называем сябрам, якіх сяброў нам хацелася б мець і аб многім іншым.

У школьнай бібліятэцы прайшла акцыя "Будзь здаровая, кніжка!". З размовы  бібліятэкара дзеці даведаліся пра тое, што з часам бібліятэчныя кнігі прыходзяць у непрыдатнасць па прычыне іх нядбайнага звароту чытачоў з кнігамі. І такіх кніг у фондзе бібліятэкі, на жаль, не мала. Падлеткі вельмі старанна і акуратна прыводзілі ў парадак кнігі, якія мелі патрэбу ў іх рамонце. Падчас акцыі рабяты адчулі важнасць сваёй працы і прыйшлі да высновы: кнігі трэба берагчы!

Заключным мерапрыемствам сталі спартыўныя гульні з мячом.