Лагер працы і адпачынку. Дзень 8

19.06.2023

19 чэрвеня прайшоў пад назвай "Дзень грамадзяніна".

Пасля працоўнай акцыі з падлеткамі была праведзена інфармацыйная хвілінка "Курэнне – вораг здароўя".

Затым рабяты прынялі ўдзел у завочным падарожжы "Гісторыя роднага горада – памятаем, захаваем, прымножым" з мэтай пашырыць веды па гістарычнай і культурнай спадчыне роднага краю, выхавання пачуцця гонару за Радзіму; выхаванню патрыётаў, якія ведаюць і паважаюць традыцыі сваёй малой Радзімы.

Завяршыўся дзень правядзеннем акцыі "Чысты двор" і спартыўнай гадзінай "Будзеш моцным, будзеш спрытным са спартыўнай падрыхтоўкай”.