Лагер працы і адпачынку. Дзень 7

17.06.2023

Дзень пад дэвізам "Дзень эрудыта". З мэтай павышэння інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню, пашырэння кругагляду, выхавання пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнага гонару для падлеткаў была праведзена конкурсна-пазнавальная гульня "Я вырас тут і край мне гэты дарагі". Прагляд дакументальнага фільма садзейнічаў фарміраванню ў вучняў уяўлення аб генацыдзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Завяршыўся дзень рухомымі гульнямі на свежым паветры.