Лагер працы і адпачынку. Дзень 6

16.06.2023

16 чэрвеня прайшоў пад назвай "За гармонію з прыродай". Пасля працоўнай акцыі з дзецьмі была праведзена хвілінка здароўя "Зялёная аптэка".

Глабальнае пацяпленне, азонавыя дзіркі, высечка лясоў, анамальная тэмпература акіяна – гэта далёка не поўны пералік "хвароб" планеты Зямля, да якой прыклала руку чалавецтва. Зараз павінны альбо выпраўляць памылкі, альбо працягваць знішчаць экалогію і імкліва набліжацца да гібелі ўсяго жывога. Рабяты прынялі ўдзел у інтэлектуальна-экалагічнай праграме "У згодзе з прыродай", у якой паказалі свае веды па пытаннях экалогіі, зрабілі вывады і стварылі Экобюллетень "15 рэчаў, якія вы можаце зрабіць, каб выратаваць планету".