Лагер працы і адпачынку. Дзень 5

15.06.2023

15 чэрвеня дзень прайшоў пад назвай "Дзень патрыёта". Пасля працоўнай дзейнасці рабяты прынялі актыўны ўдзел у забаўляльнай гадзіне "Мы патрыёты  сваёй Радзімы". Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, iх адносiн да культуры i гiстарычнага мiнулага сваёй Радзiмы; выхаванне пачуццё гонару за Радзіму, да роднай культуры і краю.

Рабяты правялі віртуальную экскурсію ў "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь", на якім яны пазнаёміліся з гісторыяй музея, экспазіцыямі, філіаламі. 

Каб абараніць дзяцей ад хвароб, развіваць іх фізічна моцнымі, здольнымі пераадолець любыя перашкоды, трэба навучыць іх прытрымлівацца правілаў здароўя. Хвіліна здароўя "Што рабіць, калі ... ", нагадвала рабятам, як дзейнічаць у розных экстрэмальных сітуацыях.

ШАГ: "Ад актыўнай сацыяльнай пазіцыі да сацыяльна значнай дзейнасці". Рабяты даведаліся аб сацыяльна і грамадска значнай дзейнасці найбольш масавых дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб'яднанняў Рэспублікі Беларусь, разважалі аб значных мерапрыемствах, накіраваных на далейшае развіццё нашай краіны, прадумвалі і прадстаўлялі "Лепшыя ідэі для маёй краіны".

Для дзяцей было праведзена мерапрыемства з кіраўніком аддзела працоўных адносін і працаўладкавання насельніцтва Г.М.Свірыдовіч. Рабяты даведаліся пра паслугі працаўладкавання і работу інфармацыйнай службы "Крок у прафесію".