Лагер працы і адпачынку. Дзень 3

13.06.2023

Гэты дзень прайшоў пад назвай "Дзень прафесій". Для падлеткаў была  праведзена інфармацыйная гадзіна "Твой рэжым дня на канікулах" з мэтай              ў мацавання ведаў па здароваму ладу жыцця.

У гэты дзень для дзяцей з мэтай прафесійнайарыентацыі была праведзена квэст-гульня "Марафон прафесій". Каб для сябе вызначыць, кім я хачу стаць у будучыні,- гэта вельмі адказнывыбар, які можа істотна паўплываць на далейшышлях жыцця кожнага дзіцяці. Такія мерапрыемствыдаюць навучэнцам  веды пра разнастайнасць і важнасць прафесій, дапамагаюць рэалізаваць прывабныя аспекты кожнай прафесіі і пазнаёміцца з правіламі кампетэнтнага выбару далейшага жыццевага шляху.

Заключным мерапрыемствам сталі спартыўныягульні з мячом.