Па маршрутам экалагічнай сцежкі

08.06.2023
Выхаванцы рознаўзроставай групы ў працэсе гульняў і займальных заняткаў замацавалі ўяўленні аб правілах паводзін у лесе, аб раслінным і жывёльным свеце. Экскурсія па экалагічнай сцежцы ўвабрала ў сябе пазнанне, адпачынак і захапленне прыгажосцю прыроды. У зносінах з прыродай развіваецца дзіцячая актыўнасць, расшыраецца кругагляд, праяўляецца цікавасць да творчасці.