Лагер працы і адпачынку. Дзень бяспекі

12.06.2023

Летні працоўны лагер для падлеткаў, якія ўжо адчуваюць сябе амаль дарослымі – ідэальны варыянт. Усе яны прыйшлі сюды, каб паспрабаваць свае сілы ў розных відах дзейнасці, якія будуць карыснымі не толькі для іх, але і для грамадства. Удзельнічаючы ў працы на палях ААТ "Кухчыцы", школьнікі на практыцы даведваюцца, як цяжка вырасціць пшаніцу з невялікага зярнятка, колькі намаганняў і часу трэба прыкласці, каб хлеб прыйшоў да стала.

Рабяты прынялі актыўны ўдзел у пазнавальнай гульні "Правілы бяспечных паводзін". Мерапрыемства прайшло з мэтай прадухілення траўм і няшчасных выпадкаў з дзяцьмі летам.

У час правядзення Спартыўнага квэста, рабяты пазнаёміліся  з рознымі відамі спорта і іх гісторыяй.

Гэты дзень быў завершаны праглядам дакументальнага фільма Ксеніі Лебедзевай "Жизнь под откос".