Адкрыццё змены лагера працы і адпачынку "Імпульс"

10.06.2023

10 чэрвеня лагер працы і адпачынку пачаў сваю дзейнасць.

Першы дзень прайшоў шумна і весела: хтосьці быў тут не раз, і хтосьці быў упершыню. Першы дзень у лагеры быў арганізацыйным. Урачыстае адкрыццё лагера. Размеркаванне абавязкаў. Выбар дзіцячага самакіравання. Рабяты прынялі актыўны ўдзел у гульні "Краіна здароўя" і аформілі атрадны вугалок.