Аздараўленчы лагер "Зорны". Дзень 9

10.06.2023

У рамках рэспубліканскай акцыі "Правільнае лета" 10 чэрвеня рабяты з аздараўленчага лагера "Зорны" ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прынялі ўдзел у экскурсійным марафоне "Дзіцячы аўтацягнік" па накіраванню "Гістарычная спадчына зямлі беларускай". Для рабят была праведзена вельмі цікавая і пазнавальная экскурсія па маршруце: музей Кухчыцкай сярэдняй школы - памятны знак у гонар студэнцкага атрада - музей "Пабытковая хатка" Кухчыцкага СДК - парк Барычова.