Аздараўленчы лагер "Зорны". Дзень 8

09.06.2023

Дзень пачаўся з адкрыцця планеты "Майстроў". Затым выхавальнікі правялі хвілінку бяспекі "Правілы паводзін у тэатры", пагулялі ў гульню "Сцежкай казак". Пасля абеду прайшла творчая майстэрня "Горад майстроў", дзе рабяты займаліся аплікацыяй з кавалачкаў каляровай паперы.