Аздараўленчы лагер "Зорны". Дзень 6

07.06.2023

Рабяты наведалі музей Кухчыцкага СДК. Мэта дадзенай экскурсіі-фарміраванне маральна-патрыятычных якасцяў, далучэнне да гісторыі, культуры і традыцый роднага краю.

Для дзяцей была праведзена вельмі цікавая і пазнавальная экскурсія па зале музея з рознымі экспазіцыямі, якія дапамагалі зразумець і ўбачыць побыт нашых продкаў, даведацца цікавыя гісторыі аб асобных экспанатах музея.

Дзеці з задавальненнем слухалі, расказ экскурсавода, з цікаўнасцю разглядалі экспанаты. Пасля абеду для дзяцей з атрада зямляне Войцік Лідзія Уладзіміраўна правяла майстар-клас па вырабе вырабаў у тэхніцы квілінг.