Аздараўленчы лагер "Зорны". Дзень 5

06.06.2023

Раніца нашага лагера пачалася з музычнай зарадкі. Потым выхавальнікі правялі хвілінку бяспекі "Паводзіны пры пажары ў будынку". Потым правялі віктарыну "Здароўе-гэта выдатна". Цікавымі былі спаборніцтвы і конкурсы "Акажы першую дапамогу!", "Намалюй эмблему". Далей атрады ўдзельнічалі ў квэст-гульні "Па слядах Перамогі...".  Рабяты з вялікім задавальненнем выконвалі заданні на ўсіх лакацыях: разгадвалі загадкі і рэбусы, праяўлялі кемлівасць і фантазію.

"Нашы рукі не для нуды..." - спяваецца ў адной песні. І праўда, як можна сумаваць, калі ўсё спорыцца ў нашых руках?! Доказ гэтаму Творчая майстэрня "Мы ўмеем майстраваць, весяліцца і тварыць". З паперы дзеці навучыліся рабіць розных жывёл, караблікі самалёцікі. Усё ж такі "Арыгамі-гэта выдатна!".