Аздараўленчы лагер "Зорны". Дзень 4

05.06.2023

Дзень экалогіі так называўся сённяшні дзень. І вядома ж была адкрыта планета "Юных эколагаў". У гэты дзень асаблівая ўвага надавалася экалагічнаму выхаванню. Для выхаванцаў лагера былі арганізаваны тэматычныя мерапрыемствы: хвілінка здароўя "Зялёная аптэка", інтэлектуальная гульня "Чалавек - частка прыроды". Мэта гэтых мерапрыемстваў-завастрыць увагу на існуючых экалагічных праблемах, выхаванне грамадзянскай пазіцыі і беражлівых адносін да ўсяго жывога на зямлі, пашырэнне пазітыўнага вопыту ўзаемадзеяння з прыродай.

Паўдзельнічалі ў акцыі "Навядзем парадак разам". З задавальненнем і запалам выхаванцы разам з педагогамі папрацавалі на тэрыторыі лагера, прыбіраючы смецце.

Дзеці ўсіх узростаў з цікавасцю ставяцца да творчых заданнях, і імкнуцца ўвасабляць ўсе фантазіі разам. Дзень атрымаўся творчым па ўсіх напрамках. Самым цікавым, па водгуках рабят з атрадаў, стала творчае заданне па вырабе вырабаў з прыроднага матэрыялу "Магія прыроды".