Аздараўленчы лагер "Зорны". Дзень 3

03.06.2023

Дзень пачаўся з адкрыцця планеты "Рухомых гульняў". Зарад бадзёрасці ў пачатку дня выхаванцы атрымалі на ранішняй зарадцы. На хвілінцы бяспекі дзеці пазнаёміліся з правіламі язды на ровары. Затым прынялі ўдзел у віктарыне "Мая малая радзіма!", наведалі школьны музей. А каб далучыць дзяцей да спорту, была праведзена адзіна здароўя "Рухомыя гульні з мячамі",  дзе рабяты ўдзельнічалі ў эстафетах, конкурсах, гульнях.

У рамках патрыятычнага выхавання дзеці з атрада "Зямляне", прынялі ўдзел у кіналекторыі "Без тэрміну даўнасці. Яны спалілі Хатынь". Мерапрыемствы, прысвечаныя гістарычным падзеям, дапамагаюць навучэнцам больш даведацца пра гераічнае мінулае краіны, выхоўваюць любоў да Радзімы, гонар за свой народ.