Аздараўленчы лагер "Зорны". Дзень 2

02.06.2023

Дзень пачаўся з зарадкі, лінейкі і сняданку. Потым выхавальнікі правялі з дзецьмі хвілінку здароўя "Сонечны апёк. Першая дапамога пры апёку". Святлана Анатольеўна вельмі падрабязна распавяла дзецям, што трэба рабіць, каб не атрымаць сонечны апёк. Затым Таццяна Генадзьеўна правяла з дзецьмі майстар-клас па вырабе папяровых самалёцікаў. Звычайныя кавалачкі паперы ператвараліся ў прыгожыя самалёты. Старэйшыя вучылі малодшых, паказвалі, як хутка і прыгожа можна зрабіць выраб, а галоўнае - паверыць у свае сілы і навучыцца радавацца сваім і чужым поспехам .

Затым рабяты наведалі Кухчыцкі СДК. Актыўна ўдзельнічалі ў патрыятычнай акцыі "Ганаруся сваёй краінай".