Адкрыццё лагера з дзённым знахожданнем "Зорны"

01.06.2023

"Добры дзень, лагер!" Вось ён-першы дзень лагернай змены "Зорны"! І пачаўся ён з урачыстай лінейкі "Падарожжа, пачынаецца!", на якой былі і віншаванне начальніка лагера, і прадстаўленне атрадаў.

У першы дзень лета адзначаецца міжнароднае свята-Дзень абароны дзяцей. Была праведзена гульнявая праграма "У доме маім шмат сяброў". Дзеці спявалі песні, удзельнічалі ў гульнях, чыталі вершы. Радасна, звонка, цёпла і маляўніча прайшло галоўнае свята Дзяцінства – Дзень абароны дзяцей у лагеры.