Урачыстае мерапрыемства "Бывай, пачатковая школа..."

30.05.2023

30.05.2023 прайшло ўрачыстае мерапрыемства "Бывай, пачатковая школа...".

Мерапрыемства пачалося з урачыстага моманту. Пад апладысменты прысутныя госці сустрэлі віноўнікаў урачыстасці – вучняў 4 класа. Вучні спявалі, танцавалі, чыталі вершы, прымалі віншаванні ад бацькоў, настаўнікаў. Відэаролік аб дзецях, аб іх школьным жыцці ў пачатковай школе вызваў станоўчыя эмоцыі ва ўсіх прысутных.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ждановіч А.І. уручыла вучням дыпломы аб заканчэнні пачатковай школы. Мерапрыемства скончылася выкананнем фінальнай песні "До свиданья, начальная школа!".