Шосты школьны дзень "Дзень патрыёта"

27.05.2023

27 мая ў Кухчыцкай сярэдняй школе ў рамках шостага школьнага дня "Дзень патрыёта" вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай гадзіне "Герб, гімн, сцяг Рэспублікі Беларусь". У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з трыма галоўнымі сімваламі нашай краіны-гербам, сцягам і гімнам, з гісторыяй іх узнікнення. Праслухалі гімн, даведаліся значэнне эмблем, намаляваных на гербе, а таксама значэнне колераў беларускага сцяга. У канцы мерапрыемства рабятам было прапанавана паўдзельнічаць у віктарыне  "Знаўцы сімволікі".

Для вучняў 5-9 класаў з мэтай выхавання ў чалавеку маральных якасцяў, пачуцця любові да Радзімы, імкнення да міру, праведзены займальны гадзіну "Мы патрыёты сваёй Радзімы!". На працягу мерапрыемства рабятамі разгледжана паняцце "патрыятызм", прагледжаны відэаролік аб прыродзе Беларусі, папрацавалі ў групах, абмяркоўвалі сітуацыі і давалі адказы на пастаўленыя перад імі пытанні, складалі постэр.