Свята "Да пабачэння, дзіцячы сад!"

26.05.2023

26 мая ў дашкольнай групе ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" адбылося свята "Да пабачэння, дзіцячы сад!". Падчас свята бацькі і дашкольнікі акунуліся ў атмасферу вяселля, жартаў, творчасці.

Дзеці з задавальненнем  прадэманстравалі тое, чаму навучыліся ў дзіцячым садзе: спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы, удзельнічалі ў інсцэніроўках – і паказалі, што поўнасцю гатовы да новага этапу ў сваім жыцці ў школе.

На свяце ў якасці гасцей прысутнічалі настаўнікі пачатковых класаў, першакласнікі і класны кіраўнік будучага 1 класа.