Апошні званок для вучняў 9 і 11 класаў

25.05.2023

25 мая для вучняў 9 і 11 класаў Кухчыцкай сярэдняй школы празвінеў апошні званок. Традыцыйна лінейку адкрыў дырэктар школы Палтаржыцкі Ігар Алегавіч.

Пажаданні поспехаў і ўдачы выпускнікі пачулі ад Чэкун Святланы Уладзіміраўны, старшыні Клецкага раённага савета дыпутатаў; Турко Святланы Анатольеўны, старшыні Кухчыцкага сельскага выканаўчага камітэта; Здрока Сяргея Паўлавіча, дырэктара ААТ "Кухчыцы"; Конан Надзеі Іванаўны, ветэрана педагагічнай працы.

Выпускнікі школы падрыхтавалі святочны канцэрт "Бывай, школа".