Музейны занятак "Кветкі на ручніках"

23.05.2023

У дашкольнай групе ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" Чывель А.А., кіраўніком гісторыка-этнаграфічнага музея ўстановы, быў праведзены музейны занятак "Кветкі на ручніках". У рамках занятка дзеці даведаліся аб тым, што кветкі можна ўбачыць не толькі ў полі, ці ў лесе, але і на прадметах побыту, прыкладам якіх сталі ручнікі са школьнага музея. Выхаванцы з задавальненнем малявалі ўзоры асабістых ручнікоў, арыентуючыся на спадчыну сваіх прабабуль.