Свята піянерскага сяброўства

19.05.2023

19 мая па ўсёй Рэспубліцы Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя святкуе Дзень піянерскай дружбы! Гэта свята, якое з нецярпеннем чакалі ўсе члены нашай піянерскай дружыны. Менавіта сёння ў піянерскай дружыне ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ва ўрачыстай абстаноўцы навучэнцаў 4-га класа прынялі ў шэрагі ГА"БРПА". Усё для дзяцей было нова: урачысты піянерскі салют, словы ўрачыстага абяцанні, піянерскія законы і сімвалы. Пасля вымаўлення ўрачыстага абяцання, лепшыя піянеры дружыны і актыў ГА "БРСМ" павязалі чырвона-зялёныя гальштукі. Жадаем ім з гонарам і годнасцю несці званне піянер, быць першымі ў добрых справах, актыўнымі памочнікамі старэйшых і клапатлівымі сябрамі для акцябрат.

Таксама прайшла цырымонія развітання з піянерскім гальштукам і ўрачыстае ўступленне ў шэрагі ГА "БРСМ". Аддаўшы свой апошні піянерскі Салют, рабяты абмянялі свае чырвона-зялёныя гальштукі на моладзевыя білеты БРСМ пад сказаныя на дарогу словы дырэктара школы Палтаржыцкага І. А. Віншуем рабят з уступленнем у шэрагі грамадскага аб'яднання і жадаем ім поспехаў, дасягнення новых вынікаў. Спадзяемся, што жыццё кожнага з вас у арганізацыі будзе цікавым, незабыўным і карысным як для кожнага члена аб'яднання, так і для ўсёй краіны.