Міншчына спартыўная. Вясна

06.05.2023

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" для вучняў 3-6 класаў прайшла спартландыя "Кажам здароўю ТАК!" з мэтай выяўлення зацікаўленасці да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, а таксама папулярызацыі і прапаганды здаровага ладу жыцця.

Усе ўдзельнікі прадэманстравалі хуткасць, спрыт, добрую каардынацыю рухаў, валоданне тэхнічнымі прыёмамі і зладжанае каманднае ўзаемадзеянне.