Шосты школьны дзень "Дзень Перамогі"

06.05.2023

6 мая ў Кухчыцкай сярэдняй школе ў рамках шостага школьнага дня "Дзень Перамогі" навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай гадзіне "Дзякуй усім, хто аддаў жыццё". У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся гістарычныя факты аб Вялікай Айчыннай вайне, імёны юных піянераў-герояў (Коля Гойшык, Пеця Кацельнікаў, Лёня Голікаў, Марат Казей, Валя коцік, Зіна Партнова), якія дапамагалі вайскоўцам у гады вайны, пазнаёміліся з паняццем "партызаны" і іх дзейнасцю. Мы не толькі раз на год павінны ўспамінаць іх подзвіг, але кожны дзень быць удзячнымі за тое, што мы існуем, за тое, што ў нас ёсць магчымасць спакойна жыць і не баяцца стаць ахвярай вайны.

Для вучняў 5-9 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна "Дзякуй, прадзеду!". Падчас мерапрыемства рабята прайшліся па старонках гісторыі. Таксама вучні чыталі вершы, слухалі ваенныя песні, успаміналі ветэранаў вайны.