Віншуем прызёраў раённай алімпіяды вучняў ІІ ступені

04.05.2023
Вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у раённай алімпіядзе вучняў ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Віншуем прызёраў алімпіяды:
  • Шуцілу Дзмітрыя, вучня 7 класа, па вучэбным прадмеце "Геаграфія" (настаўнік Аўдзей Людміла Эдуардаўна) - дыплом І ступені;
  • Комара Мікіту, вучня 8 класа, па вучэбным прадмеце "Геаграфія" (настаўнік Аўдзей Людміла Эдуардаўна) - дыплом І ступені;
  • Пашко Кацярыну, вучаніцу 7 класа, па вучэбным прадмеце "Хімія" (настаўнік Ждановіч Алена Іосіфаўна) - дыплом ІІ ступені, па вучэбным прадмеце "Фізіка" (настаўнік Вараб'ёва Ларыса Паўлаўна) - дыплом ІІІ ступені і па вучэбным прадмеце "Матэматыка" (настаўнік Мілішкевіч Сафія Васільеўна) - дыплом ІІІ ступені;
  • Цагойку Дар'ю, вучаніцу 8 класа, па вучэбным прадмеце "Хімія" (настаўнік Ждановіч Алена Іосіфаўна) - дыплом ІІІ ступені і па вучэбным прадмеце "Біялогія" (настаўнік Аўдзей Людміла Эдуардаўна) - дыплом ІІІ ступені;
  • Войніч Анастасію, вучаніцу 5 класа, па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" (настаўнік Чывель Аксана Аляксееўна) - дыплом ІІ ступені.
     
    Віншуем з перамогай, жадаем далейшых поспехаў у алімпіядным руху!