ШАГ "Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць"

27.04.2023

27 красавіка ў Кухчыцкай сярэдняй школе адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" на тэму "Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць" для вучняў 8-11 класаў.

Наталля Анатольеўна звярнула ўвагу вучняў, што згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гісторыка-культурная спадчына прызнана фактарам развіцця нашай дзяржавы. За яго захаванне нясуць адказнасць як дзяржава, так і грамадзяне нашай краіны.

Запрошаным госцем стала Войцік Наталля Міхайлаўна, дырэктар Кухчыцкага сельскага дома культуры, якая расказала дзецям, што сучаснае культурнае жыццё Беларусі дынамічнае і разнастайнае. У краіне праходзіць мноства мастацкіх выстаў, музычных, тэатральных і кінематаграфічных фестываляў. Усё гэта цікава і даступна як для беларусаў, так і для гасцей краіны.

У рамках ШАГа вучням 8 класа Конан Ігару, Міхлай Ангеліне, Мазай Дзіяне, Кедык Ганне якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, было ўручана падарункавае выданне  "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь".