Міншчына спартыўная. Вясна

22.04.2023

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" паміж вучнямі 5-8 класаў быў праведзены турнір па футболе з мэтай выяўлення зацікаўленасці да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, а таксама папулярызацыі і прапаганды здаровага ладу жыцця.

Усе ўдзельнікі прадэманстравалі хуткасць, спрыт, добрую каардынацыю рухаў, валоданне тэхнічнымі прыёмамі і зладжанае каманднае ўзаемадзеянне. Ва ўпартай барацьбе першае месца занялі хлопцы з 7 класа. Пасля заканчэння матчу ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны медалямі і граматамі. Яркая, цікавая гульня рабят даставіла ўсім велізарнае задавальненне.