Шосты школьны дзень "Дзень прафарыентацыі"

22.04.2023

22 красавіка ў Кухчыцкай сярэдняй школе ў рамках шостага школьнага дня "Дзень прафарыентацыі" навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у гульні "Сябруем з прыродай". У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся, што такое экалогія, як трэба берагчы прыроду і яе рэсурсы, які ўплыў чалавек аказвае на навакольнае асяроддзе і што трэба рабіць для таго, каб захаваць наш агульны дом – планету Зямля. Яны актыўна адказвалі на пытанні, вызначылі сувязь чалавека з навакольным асяроддзем, удзельнічалі ў  розных конкурсах.

Для вучняў 5-9 класаў прайшоў вусны часопіс "Эколаг-прафесія будучыні". У ходзе размовы школьнікі пазнаёміліся з перспектывамі прафесіі на рынку працы і яе запатрабаванасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Рабяты паказалі добрыя веды ў сферы экалогіі, эрудыцыю і кемлівасць у працэсе абмеркавання пытанняў, якія датычацца будучай прафесіі і далейшага працаўладкавання.