Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Сад надзеі"

21.04.2023

21 красавіка вучні ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Сад надзеі". У гэты дзень па традыцыі адзінаццацікласнікі разам са сваімі бацькамі ў падарунак школе высадзілі 20 саджанцаў маладых яблынь.