XІІ педагагічны марафон. Дзень работніка дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

19.04.2023

У рамках Дня дадатковай адукацыі вучняў у 2-3 класаў быў праведзены занятак па інтарэсах "Акварэлька" на тэму "Прафесіі маіх бацькоў". На занятак завітаў казачны персанаж Коцік-мастак, які падрыхтаваў цікавую гульню. Дзеці расказвалі пра прафесіі сваіх бацькоў, удзельнічалі ў віктарыне "Адгадай прафесію па прадмеце". У канцы занятка была арганізавана выстава творчых работ вучняў.

На занятках па інтарэсах "Чараўніцы" дзяўчаты 6-7 класаў рабілі кветкі з джынсавай тканіны, пазнаёміліся з асаблівасцямі выканання работ у тэхніцы "Жывая кветка". Падчас занятка пазнаёміліся з прафесіямі "мадэльер",  "ландшафтны дызайнер", "фларыст", "кветкавод" і ўстановамі адукацыі, дзе імі можна авалодаць. У канцы занятка было створана пано "Блакітная рапсодыя".