XІІ педагагічны марафон. Дзень класнага кіраўніка

19.04.2023

У 1 класе адбылося пазакласнае мерапрыемства "Маленькое дело – лучше большого безделия". Мэтай мерапрыемства з’яўляліся знаёмства вучняў з прафесіямі, прывіццё цікавасці да розных відаў дзейнасці. У час мерапрыемства былі выкарыстаны загадкі, прыказкі, гульні, конкурсы. Галоўная выснова, да якой прыйшлі дзеці –  няма дрэнных і добрых прафесій, ёсць людзі, якія сумленна ці не адносяцца да працы.

З вучнямі 8 класа быў праведзена круглы стол "Асновы бяспекі  жыццядзейнасці чалавека". Асноўнай мэтай з’яўлялася выхаванне ў вучняў навыкаў бяспекі жыццядзейнасці і асноў здаровага ладу жыцця. Прымянялася шмат нагляднага матэрыялу, інсцэніроўкі "Я – пешаход", "Бяспечнасць на дарозе", відэаролікі. Вучні з вялікай цікавасцю суадносілі прафесійныя якасці з адпаведнай прафесіяй. Завяршэннем мерапрыемства стала правядзенне рэфлексіі "Мы – за бяспеку".

У рамках Дня класных кіраўнікоў для навучэнцаў 10 класа была праведзена гадзіна зносін "Прафесіі, якія мы выбіраем". Вучні выканалі тэст на вызначэнне тыпу прафесіі, пазнаёміліся з формулай выбару прафесіі.

У займальнай форме падлеткі даведаліся, якія фактары ўплываюць на выбар прафесіі, пазнаёміліся з тыпалогіяй і рознымі характарыстыкамі прафесій. Невялікі тэст дапамог дзесяцікласнікам зразумець, да якога тыпу прафесій яны маюць схільнасць. Падлеткі  прыйшлі да высновы: каб стаць запатрабаваным спецыялістам, неабходна ўлічваць не толькі ўласныя жаданні, але і патрэбы рынку працы.