XІІ педагагічны марафон. Дзень настаўніка-прадметніка

18.04.2023

На ўроку па вучэбным прадмеце "Чалавек і свет" вучні 2 класа здзейснілі цікававае завочнае падарожжа ў лес, дзе пазнаёміліся з яго жыхарамі, вучыліся правільна паводзіць сябе ў лясным царстве. У час гульні-падарожжа былі выкарыстаны загадкі, пагаворкі, гульні. Вучні пазнаёміліся з прафесіяй лясніка. Галоўная выснова, да якой прыйшлі дзеці – захаванне беражлівых адносін да прыроды роднага краю.

У 6 класе быў праведзены ўрок матэматыкі "Сіметрыя вакол нас", дзе адпрацоўваліся практычныя навыкі знаходжання сіметрыі ў быце, прыродзе, мастацтве, літаратуры з выкарыстаннем інтэрактыўных форм і метадаў. Занятак арыентаваны на асэнсаваны выбар вучнямі прафесіі мастака, архітэктара, будаўніка.

На ўроку працоўнае навучанне (тэхнічная праца) "Інструменты і прыстасаванні для тачэння металаў на такарна-вінтарэзным станку ТВ-6" ў 8 класе вучні знаёміліся з відамі і канструкцыямі такарных разцоў, рэжымамі рэзання. З найбольшым задавальненнем хлапчукі выконвалі пробнае тачэнне металаў на станку. Значная ўвага акцэнтавалася на прафесіях токара, наладчыка станкоў, тэхнолага, кантралёра АТК, інжынера-канструктара, якія з’яўляюцца найбольш запатрабаванымі ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.