XІІ педагагічны марафон. Дзень педагагічнага работніка ўстановы дашкольнай адукацыі і Дзень школьнага бібліятэкара

17.04.2023

17.04.2023 адкрываў XІІ педагагічны марафон Дзень педагагічнага работніка ўстановы дашкольнай адукацыі і Дзень школьнага бібліятэкара.

У рамках Дня педагагічнага работніка ўстановы дашкольнай адукацыі для выхаванцаў дашкольнай групы быў праведзены занятак па адукацыйнай галіне "Дзіця і грамадства" на тэму "Прыродныя рэсурсы Рэспублікі Беларусь". Падчас занятка ў дзяцей былі сфарміраваны ўяўленні пра з’явы нежывой прыроды,  узаемасувязі раслін і жывёл, прыродныя рэсурсы Рэспублікі Беларусь.

У ходзе занятка прымянялася шмат нагляднасці, гульняў, загадак, вершаў, выхоўвалася цікавасць да роднага краю, беражлівасць адносін да прыродных рэсурсаў. Асаблівую цікавасць вызвала калекцыя разнастайных мінералаў.

У школьнай бібліятэцы арганізавана тэматычная выстава для вучняў 9-11 класаў "Прекрасных профессий на свете не счесть, и каждой профессии слава и честь". На выставе прадстаўлены кнігі і буклеты, якія знаёмяць вучняў з рабочымі прафесіямі, даведачная літаратура, якая дазволіць вучням сарыентавацца ў вялікім свеце прафесій і спецыяльнасцей, каб у будучым быць запатрабаванымі на рынку працы.