Патрыятычная акцыя "Памятае свет выратаваны"

13.04.2023

13 красавіка работнікі Кухчыцкага сельскага дома культуры ў рамках патрыятычнай акцыі "Памятае свет выратаваны" правялі гутарку з вучнямі 9-11 класаў Кухчыцкай сярэдняй школы з праглядам кінафільму "ЗАЖИВОе". Фільм нясе гледачу велізарную эмацыйную нагрузку і дапамагае зразумець непаўналетнім якія выпрабаванні, боль, гора, страх прыйшлося перажыць усім удзельнікам ваенных гадоў, незалежна ад узросту. Пры абмеркаванні навучэнцы прыйшлі да высновы, што толькі памяць, павага да таго пакалення, падзяка за мірнае неба не дапусцяць катастрофы на зямлі.