Прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці імя У.Я. Чарнышова

13.04.2023

13 красавіка ў Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна прайшла прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў 9-11 класаў з прадстаўнікамі Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці імя У.Я. Чарнышова. Госці расказалі дзецям аб асноўных спецыяльнасцях, па якіх рыхтуюць у каледжы і перавагах навучання ў ім. А відэафільм дапамог хлопчыкам і дзяўчынкам пазнаёміцца ​​з самой навучальнай установай, умовамі навучання і пражывання студэнтаў.