Шосты школьны дзень "Дзень здароўя"

08.04.2023

8 красавіка ў рамках шостага школьнага дня "Дзень здароўя" вучні 1-4 класаў былі задзейнічаны ў правядзенні віктарыны "Маё здароўе" з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, фарміравання каштоўнасных адносін да ўласнага здароўя. Віктарына была цікавай, пазнавальнай, прайшла ў добразычлівай, нязмушанай атмасферы. Вучні з задавальненнем прымалі ўдзел, даведаліся шмат карыснай інфармацыі.

У рамках Дня здароўя сярод зборных каманд навучэнцы 5-8 класаў былі праведзены спаборніцтвы па міні-футболе з мэтай выяўлення зацікаўленасці да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, а таксама папулярызацыі і прапаганды здаровага ладу жыцця.