Бацькоўскі сход "Нарматыўнае прававое забеспячэнне арганізацыі выніковай атэстацыі, выпускных і цэнтралізаваных экзаменаў у 2023 годзе"

07.04.2023

7 красавіка ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна"  адбыўся бацькоўскі сход "Нарматыўнае прававое забеспячэнне арганізацыі выніковай атэстацыі, выпускных і цэнтралізаваных экзаменаў у 2023 годзе".

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ждановіч А.І. пазнаёміла законных прадстаўнікоў вучняў 9 і 11 класаў з нарматыўным прававым забеспячэннем арганізацыі выніковай атэстацыі: пісьмом, зацверджаным намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь 02.02.2023 "Аб завяршэнні вучэбных заняткаў, заканчэнні 2022/2023 навучальнага года пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі", пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2023 № 102-01-14/3637/дс "Аб тлумачэнні па асобных пытаннях выніковай атэстацыі вучняў у 2023 годзе", спынілася на асаблівасцях выпускных экзаменаў у 9 класе і цэнтралізаваных экзаменаў у 11 класе.  Алена Іосіфаўна паведаміла аб новых правілах атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, асаблівасцях фарміравання профільных класаў (груп), груп аграрнага накірунку ў 2023/2024 навучальным годзе. Адбыўся адкрыты дыялог паміж бацькамі і кіраўніцтвам школы.