Акцыя "Чысты двор"

06.04.2023

6 красавіка ў Кухчыцкай сярэдняй школе прайшла акцыя "Чысты двор". У ёй прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў, а таксама тэхнічны персанал школы. Усе разам наводзілі парадак на тэрыторыі школы.

За кожным класам была замацавана асобная тэрыторыя школьнага двара і прылеглай да школы тэрыторыі.

І вось у справу ўступілі граблі, венікі, вёдры і іншы інвентар: узброіўшыся імі, вучні прыводзілі ў парадак клумбы, падмяталі дарожкі, зграбалі і выносілі апалае лісце.