Алімпійскі ўрок

05.04.2023

У ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з мэтай папулярызацыі спорту і здаровага ладу жыцця кіраўніком фізічнага выхавання Ждановіч Кацярынай Аляксандраўнай быў праведзены рэспубліканскі  алімпійскі ўрок "Маленькие истории больших побед" для вучняў 1-4 класаў.

Правядзенне алімпійскага ўрока ў нашай установе адукацыі стала яркай падзеяй, падчас якой дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення Алімпійскіх гульняў, яе сімвалах, традыцыях, алімпійскай гісторыі Беларусі і гульнях XXXIII Алімпіяды, якія адбудуцца ў Парыжы. Яркія ўражанні засталіся ад знаёмства з рознымі відамі спорту, якія прадстаўлены на Алімпійскіх гульнях, якасцямі характару, уласцівымі маладым спартсменам. Таксама падчас мерапрыемства дзеці паспрабавалі ўспомніць размяшчэнне алімпійскіх кольцаў і скласці па памяці ў правільным парадку.

Рабяты набылі не толькі карысныя веды пра гісторыю спартыўнага руху, але і ў чарговы раз падкрэслілі важнасць захавання здаровага ладу жыцця, актыўнага адпачынку. Дадзены ўрок спрыяў фарміраванню ў падрастаючага пакалення імкнення да здаровага ладу жыцця, адказнасці, актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму.