Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 4 чвэрці 2022/2023 навучальнага года.

03.04.2023

3 красавіка ў Кухчыцкай сярэдняй школе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 4 чвэрці 2022/2023 навучальнага года. Дырэктар школы Палтаржыцкі Ігар Алегавіч і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ждановіч Алена Іосіфаўна падвялі вынікі першага этапу раённай алімпіяды вучняў сярэдняга звяна, якая праходзіла з 21.03.2023 па 25.03.2023. Па выніках алімпіяд лепшыя вучні школы былі ўзнагароджаны дыпломамі. Дыпломы былі ўручаны і пераможцам раённага конкурсу работ даследчага характару "Дерзайте, вы талантливы!".