Прафарыентацыйны праект "Стань студэнтам інжынерна-тэхналагічнага факультэта БДАТУ на адзін дзень"

28.03.2023

У рамках прафарыентацыйнага праекта "Стань студэнтам інжынерна-тэхналагічнага факультэта БДАТУ на адзін дзень" вучні аграрных груп 10-11 класаў "Кухчыцкай сярэдняй школы" наведалі Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт. Юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай БДАТУ, наведалі музей культуры і побыту беларускага сялянства, спарткомплекс, агракомплекс "Ждановічы" і цяплічны комплекс "Багатырова", пагутарылі з дэканам інжынерна-тэхналагічнага факультэта Брэнчам Андрэем Аляксандравічам, наведалі вучэбна-выставачны павільён сельскагаспадарчай тэхнікі.